БЕЛ Ł РУС

Сайт Legalize Belarus заблакавалі на патрабаванне пракуратуры

5.03.2025 / 16:14

Nashaniva.com

Рашэннем пракурора Мінскай вобласці ў Беларусі абмежаваны доступ да сайта Legalize Belarus (legalizebelarus.org). Рашэнне было прынята, бо на сайце нібыта распаўсюджвалася «інфармацыя, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Скрыншот з сайта

Пракуратура лічыць, што на сайце публікавалася інфармацыя, накіраваная на фарміраванне ў грамадзян «ілжывай перакананасці ў адсутнасці грамадскай небяспекі шэрагу злачынстваў супраць здароўя насельніцтва, неабходнасці легалізацыі вольнага абароту наркатычных сродкаў, іх бясшкоднасці ўжывання».

Акрамя гэтага, на сайце, маўляў, размяшчаліся спасылкі на «экстрэмісцкія» рэсурсы.

Чытайце таксама:

Грамадзяніна Арменіі затрымалі на мяжы з Літвой з марыхуанай

Лукашэнка падпісаў змены ў Крымінальны кодэкс

У Беларусі крыху змякчаць Крымінальны кодэкс і абароняць «былога прэзідэнта»

Каментары да артыкула