БЕЛ Ł РУС

У Варшаве п'яны беларус разбіў шыбу ў чужым аўтамабілі і заснуў у ім

10.03.2025 / 10:58

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўвечары ў мінулы панядзелак, паведамляе Miejski Reporter.

Як высветлілі паліцыянты, мужчына выбіў шкло ў аўтамабілі маркі Skoda, пасля чаго залез унутр і заснуў на сядзенні кіроўцы.

Мужчына пакінуў аўто праз задняе шкло багажніка ў суправаджэнні паліцыі.

Высветлілася, што ў машыне знаходзіўся 42-гадовы грамадзянін Беларусі, які быў у стане алкагольнага ап’янення.

Мужчыну затрымалі і даставілі ў паліцэйскі аддзел.

Дадаткова высветлілася, што транспартны сродак лічыўся ў вышуку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула