БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Слоніме загінула жанчына. Мяркуецца, што праз халадзільнік

10.03.2025 / 11:49

Nashaniva.com

8 сакавіка ў 22:50 у дзяжурную службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры па вуліцы Чырвонаармейскай у Слоніме.

Калі першая пажарная брыгада прыбыла на месца выкліку, у пад’ездзе двухпавярховага дома было моцнае задымленне.

Агонь ахапіў кухню кватэры на першым паверсе. Падчас тушэння пажару ратавальнікі знайшлі 60-гадовую загінулую гаспадыню кватэры — яе цела знаходзілася на падлозе ў неахопленым агнём пакоі.

Пажар удалося ліквідаваць за 15 хвілін. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася. Агонь пашкодзіў маёмасць на кухні, сцены і столь.

Папярэдняя версія — узгаранне праз аварыйны рэжым халадзільніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула