У Мінску на час кніжнай выставы пусцяць аўтобусны маршрут
У Мінску з 12 па 16 сакавіка запусцяць новы аўтобусны маршрут да кніжнай выставы, якая будзе праходзіць у Выстаўным комплексе.
На перыяд выставы будзе арганізаваны новы аўтобусны маршрут № 935: станцыя метро «Няміга» — Выставачны комплекс.
Графік руху: з 10:00 да 19:00, інтэрвал — 15-20 хвілін.