БЕЛ Ł РУС

Некалькі дзясяткаў украінскіх беспілотнікаў атакавалі Маскву і Падмаскоўе

11.03.2025 / 7:39

Nashaniva.com

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што збілі ўжо 79 беспілотнікаў.

Як паведамляюць расійскія СМІ і тэлеграм-каналы, у выніку атакі і падзення абломкаў у некалькіх месцах зафіксаваныя пашкоджанні.

У прыватнасці, паводле іх звестак, абломкі дронаў трапілі ў шматпавярховік на Дамадзедаўскай вуліцы ў Маскве, у раёне чыгуначнай станцыі «Дамадзедава», на паркоўку ў горадзе Дамадзедава, у жылыя дамы ў горадзе Віднае, а таксама ў Раменскім.

Таксама загарэлася паркоўка «Міраторга» ў Дамадзедаве.

У аэрапорце Унукава таксама ўведзены рэжым «Дыван». Рэйсы на вылет і прылёт затрыманыя.

Раней паведамлялася пра ўвядзенне абмежаванняў у аэрапортах Шарамеццева, Жукоўскі і Дамадзедава.

Відавочцы паведамляюць пра пашкоджанне чыгуначных шляхоў у выніку атакі беспілотнікаў у Падмаскоўі. Некаторыя электрычкі адменены.

Адзін чалавек загінуў і трое атрымалі раненні ў Ленінскай гарадской акрузе Маскоўскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёна Андрэй Вараб'ёў.

«Таксама абломкі беспілотнікаў упалі на шматкватэрны дом у Раменскім, дзе пашкоджаны як мінімум сем кватэр з 19-га па 22-гі паверхі дома на Паўночным шасэ. З іх эвакуяваныя 12 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Медыкі аказалі дапамогу пацярпелым на месцы. Частку эвакуяваных размясцілі ў суседняй гімназіі, астатнія знаходзяцца цяпер у сваякоў», — напісаў ён у тэлеграме.

Паводле Вараб'ёва, усяго было збіта больш за 60 беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула