БЕЛ Ł РУС

Самалёт, які ляцеў з Турцыі ў Маскву, падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі і экстранна сеў

11.03.2025 / 8:42

Nashaniva.com

Ён здзейсніў пасадку ў Вільні.

Ілюстрацыйнае фота

Рэйс Стамбул — Масква турэцкай авіякампаніі падаў сігнал бедства на мяжы Беларусі і Літвы, піша тэлеграм-канал «Гаворыць Масква»

Пазней паветранае судна прыняла Вільня, паведамілі ў экстранных службах. Там удакладнілі, што ніхто не пацярпеў.

Камандзір лайнера Airbus A330 турэцкай авіякампаніі, дасягнуўшы Смаленска, запытаў змену курсу і накіраваўся ў бок беларуска-літоўскай мяжы. Затым борт пачаў выпрацоўваць паліва і падаў сігнал бедства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула