Названыя краіны з самым чыстым паветрам
Швейцарская арганізацыя кантролю за якасцю паветра IQAir назвала краіны з самым чыстым паветрам. Спецыялісты прааналізавалі дадзеныя з 40 тыс. станцый маніторынгу якасці паветра ў 138 краінах
У Эстоніі адно з самых чыстых паветраў на планеце. Фота: Michal Fludra/NurPhoto via Getty Images
Для стварэння рэйтынгу даследчыкі абагулілі звесткі пра забруджванне паветра ў рэальным часе, вымераныя на ўзроўні зямлі, на працягу каляндарнага года.
Аўстралія, Новая Зеландыя, Эстонія, Грэнландыя, а таксама астраўныя дзяржавы, сярод якіх Маўрыкій, Ісландыя і Гаваі (ЗША) увайшлі ў пералік месцаў з чыстым паветрам.
Самае забруджанае паветра — у Чадзе, Конга, Бангладэшы, Пакістане і Індыі. У апошняй знаходзяцца шэсць з дзевяці самых забруджаных гарадоў свету, у тым ліку лідар спісу — прамысловы горад Бірніхат на паўночным усходзе краіны.