БЕЛ Ł РУС

«Не пойдзе на карысць прусаку». МЗС Украіны адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра Зяленскага

15.03.2025 / 21:51

Nashaniva.com

Прэс-сакратар украінскага дыпламатычнага ведамства нагадаў, што беларускаму кіраўніку не на карысць пераход у сферу энтамалогіі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскай прапагандзе, гаворачы пра сваё стаўленне да Уладзіміра Зяленскага, заявіў: «Валодзя як сын мне быў, але паступіў як гніда». 

Георгій Ціхі працытаваў навіну на «Нашай Ніве», адказваючы Лукашэнку на ягоны выпад у бок Зяленскага. Скрыншот твіта

На чарговую абразу ў бок украінскага прэзідэнта адрэагаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Георгій Ціхі, працытаваўшы навіну на «Нашай Ніве». 

«Абразы ў адрас кіраўніка ўкраінскай дзяржавы недапушчальныя, асабліва з боку саўдзельніка злачынства агрэсіі супраць Украіны.

Да таго ж пераход у сферу энтамалогіі дакладна не пойдзе на карысць прусаку».

Лозунг «Стоп таракан!» прыдумаў блогер Сяргей Ціханоўскі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Ціханоўскі адзначаў, што Лукашэнка падобны да героя казкі «Тараканішча» сваімі кусцістымі вусамі. Блогер заклікаў прыходзіць на пікеты з тапачкамі, каб «прыстукнуць таракана». Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на пікетах і акцыях пратэсту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула