БЕЛ Ł РУС

«Таварышы, канец!»: у Будапешце тысячы венграў пратэставалі супраць Орбана

16.03.2025 / 16:35

Nashaniva.com

Тысячы венграў выйшлі на мітынг у Будапешце ў знак пратэсту супраць палітыкі прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ў падтрымку апазіцыйнай партыі «Ціса» ў суботу, 15 сакавіка.

Людзі збіраюцца ля мемарыяла і праводзяць акцыю пратэсту, арганізаваную ў гадавіну венгерскай рэвалюцыі 1848-49 гадоў. Фота: Balint Szentgallay / NurPhoto via Getty Images

Пра гэта піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Telex і 444.

15 сакавіка на мітынгу выступіў былы паплечнік прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, а цяпер лідар апазіцыі Петэр Мадзьяр, які заклікаў адправіць дзейнага кіраўніка ўрада на сметнік гісторыі за здраду нацыянальным інтарэсам.

У сваёй прамове палітык заявіў, што «вясна венграў» ужо наступіла, і паабяцаў пакласці канец «зімы Орбана».

«Я заўсёды лічыў, што прэм'ер-міністр дасягнуў самай нізкай кропкі, і я веру, што яму ўдалося дасягнуць гэтага дна сёння», — заявіў ён.

Мадзьяр сказаў, што ёсць прамовы, якія не трэба каментаваць, таму што яны кажуць самі за сябе.

На акцыі ён паабяцаў апублікаваць апытанне па 12 ключавых эканамічных і палітычных пытаннях, каб пачуць «голас нацыі».

Таксама падчас крытыкі Орбана Мадзьяр заявіў, што «ўсё скончана».

«Або калі вы разумееце лепш: таварышы, канец!», — заявіў ён, сказаўшы апошнюю фразу на рускай мове.

Фраза «Таварышы, канец!» — гэта адсылка да вядомага плаката першых свабодных выбараў у Венгрыі 1990 года.

Орбан заявіў групе з некалькіх тысяч абраных прыхільнікаў, што Венгрыя ў бліжэйшыя тыдні ліквідуе сродкі масавай інфармацыі і іншыя арганізацыі, якія атрымліваюць фінансаванне з-за мяжы, параўнаўшы такія групы з казуркамі.

15 сакавіка ён таксама апублікаваў у сацсетках паведамленне пад назвай «Чаго венгерская нацыя хоча ад Брусэля». Апошні пункт са спісу патрабаванняў Орбана гучыць так: «Саюз, але без Украіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула