БЕЛ Ł РУС

Латвія часова закрыла адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

16.03.2025 / 16:50

Nashaniva.com

Цяпер спынены рух як грузавога, так і легкавога транспарту.

Беларуска-латвійская мяжа. Фота: Мытневы камітэт

Беларуская мытня паведаміла, што 16 сакавіка з 14 гадзін латвійскі бок спыніў афармляць транспарт, які едзе праз адзіны адкрыты на беларуска-латвійскім напрамку пункт пропуску «Грыгароўшчына».

«Рух грузавых і легкавых транспартных сродкаў спынены як на ўезд у Беларусь, так і на выезд з краіны. Латвійскім бокам выстаўлены спецыяльныя загараджальныя шчыты», — піша беларуская мытня.

Чэргаў на гэтым пункце пропуску пакуль няма.

У памежных чатах пішуць, што прычына ў тым, што ўцекачы на роварах спрабавалі ўехаць у Латвію. Праз гэта латвійскі бок выставіў шчыты і не афармляе транспарт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула