БЕЛ Ł РУС

Памежны камітэт расказаў сваю версію закрыцця беларуска-латвійскай мяжы

17.03.2025 / 14:58

Nashaniva.com

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі расказалі сваю версію закрыцця латвійскага пункта пропуску «Патэрніекі», які ў нядзелю не працаваў некалькі гадзін. Прычынай стала група афрыканцаў.

«Прычынай перакрыцця руху стала група афрыканцаў, якія накіроўваліся ў Еўрапейскі саюз па сапраўдных дакументах. Пасля перасячэння беларуска-латвійскай мяжы ў сумежным пункце пропуску дзесяці іншаземцам было адмоўлена ў афармленні. Латвійскі памежны нарад перагарадзіў дарогу ў абодвух кірунках металічным плотам і не прапускаў замежнікаў, якія спрабавалі высветліць прычыну адмовы ва ўездзе на тэрыторыю суседняй дзяржавы, — гаворыцца ў паведамленні.

У ДПК не ўдакладнілі, ці мелі афрыканцы права на ўезд у Латвію.

Сёння раніцай кіраўнік Латвійскай пагранічнай службы Гунціс Пуятс патлумачыў дзеянні латвійскага боку з’яўленнем на пункце мігрантаў.

Таксама Пуятс сказаў, што Памежная служба звернецца да ўрада, які ўжо ў аўторак можа разгледзець магчымасць забароны пешага і роварнага перасячэння мяжы, дазволіўшы толькі перасячэнне на аўтамабілях.

Чытайце таксама:

Латвія ўчора закрывала мяжу з Беларуссю праз натоўп мігрантаў

Адзіны пункт пропуску на мяжы Латвіі і Беларусі зноў адкрыты

Латвія часова закрыла адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула