БЕЛ Ł РУС

Дачка прэс-сакратара Пуціна выйшла замуж і змяніла прозвішча

17.03.2025 / 15:49

Nashaniva.com

Дзеля статуснага шлюбу муж развёўся з дачкой мільярдэра.

Елізавета Пяскова, старэйшая дачка прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, выйшла замуж, змяніла прозвішча і нарадзіла дзіця. Яе мужам стаў малады бізнэсовец, звязаны з элітамі і забудоўшчыкамі Санкт-Пецярбурга, высветліла «Вёрстка».

Дзеля статуснага шлюбу ён развёўся з дачкой мільярдэра.

Даніла Рамашоў — муж Елізаветы Пясковай. Фота: вясельнае агенцтва Royal Wedding

Пра з’яўленне ў прэс-сакратара прэзідэнта зяця СМІ пісалі яшчэ ў 2021 годзе. Тады выбраннікам Пясковай называлі яе бізнес-партнёра — чэчэнца Руслана Голбазава.

Аднак Пяскова ні разу не была ў шлюбе да лета 2024 года.

14 ліпеня, восем месяцаў таму, яна распісалася з 25-гадовым пецярбуржцам Даніілам Рамашовым і ўзяла прозвішча мужа.

Сам зяць Пяскова развёўся са сваёй былой жонкай — дачкой пецярбургскага мільярдэра — за два дні да гэтага.

Праз чатыры месяцы ў пары нарадзіўся сын. Роды праходзілі ў клінічным шпіталі «Лапіна» ў Падмаскоўі.

Яшчэ праз некалькі месяцаў прозвішча Пясковай змянілася на Рамашову і ў Адзіным дзяржаўным рэестры юрыдычных асоб.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула