БЕЛ Ł РУС

Абралі новага прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта

20.03.2025 / 18:44

Nashaniva.com

На пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) абраная двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. Яна заступіць на пасаду 24 чэрвеня 2025 года і зменіць немца Томаса Баха, які ўзначальваў МАК з 2013-га.

Кірсці Ковентры. Фота: AP Photo/Thanassis Stavrakis

20 сакавіка ў Грэцыі праходзіць 144-я сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), у рамках якога 109 членаў арганізацыі абіралі на таемным галасаванні новага прэзідэнта МАК. Ім стала двухразовая алімпійская чэмпіёнка па плаванні і міністр па справах моладзі, спорту, мастацтва і адпачынку Зімбабвэ Кірсці Ковентры, якая раней узначальвала камісію спартсменаў МАК.

На гэтую пасаду таксама прэтэндавалі

Кірсці Ковентры змяніла Томаса Баха, які ўзначальваў МАК з 2013 года. У жніўні 2024 года Бах заявіў, што не будзе балатавацца на новы тэрмін. Ён пакіне сваю пасаду 23 чэрвеня, а таксама перастане быць членам МАК. 

Ковентры выступае за змякчэнне спартыўных санкцый супраць Расіі і Беларусі.

«Я думаю, абавязак МАК — забяспечыць удзел у Алімпіядзе ўсіх атлетаў. Нам трэба пры гэтым знайсці спосаб, каб у Алімпіядзе выступалі атлеты з зон канфліктаў. Я маю на ўвазе і канфлікты з майго кантынента, а не толькі больш буйныя войны ў Еўропе ці на Блізкім Усходзе. Калісьці гэта магло закрануць мяне асабіста праз палітыку апартэіду. Міжнароднай супольнасці было проста не дапусціць нас, і я не ведаю, дзе б я была, калі б мяне не дапускалі. Нам трэба разглядаць розныя ўмовы, як мы гэта рабілі ў Парыжы, але галоўнае — мы павінны забяспечыць удзел спартсменаў з усяго свету і з зон канфліктаў», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя баскетбола працягнула адхіленне беларусаў ад міжнародных спаборніцтваў

Міжнародны саюз біятланістаў пакуль не абмяркоўвае вяртанне беларусаў і расіян на свае спаборніцтвы

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі

Віктар Лукашэнка пераабраны на пасаду прэзідэнта НАК

Каментары да артыкула