На мяжы з Украінай адкрылі яшчэ адну памежную заставу
20.03.2025 / 20:12
Як паведамляе Дзяржпагранкамітэт, на ўчастку Гомельскай памежнай групы адкрытая новая памежная застава «Сямёнаўка» ў Гомельскім раёне.
Скрыншот з відэа
Гэта другая з шасці памежных застаў, што будуюцца сёлета на беларуска-ўкраінскай мяжы ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.
11 сакавіка ДПК паведамляў пра адкрыццё памежнай заставы «Нароўля».
Начальнік заставы Дзмітрый Каляда адзначыў, што на ўзбраенні падраздзялення знаходзяцца «сучасныя ўзоры» зброі, беспілотныя лятальныя апараты і сродкі барацьбы з імі. Абстаноўку на ўчастку мяжы ён ахарактарызаваў як «складаную, але разам з тым кантраляваную».
Чытайце таксама:
На мяжы з Украінай адкрылі новы комплекс для памежнай заставы
Беларус пайшоў да каліноўцаў праз Гомельскую вобласць. Вось што было з ім далей
СК заявіў, што на беларуска-польскай мяжы пашкодзілі беларускі дзяржаўны герб