БЕЛ Ł РУС

У Мінску сутыкнуліся дзве легкавушкі і маршрутка

22.03.2025 / 12:27

Nashaniva.com

Сёння раніцай на скрыжаванні вуліцы Арлоўскай і Даўгінаўскага тракту адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў, паведамляе ДАІ.

Скрыншот відэа ДАІ

Кіроўца Volvo, рухаючыся па Арлоўскай, праехаў на чырвонае святло, у выніку чаго сутыкнуўся з іншай легкавушкай. Ад удару Volvo выехаў на сустрэчную паласу, дзе ўрэзаўся ў маршрутку, што стаяла на святлафоры.

На шчасце, у выніку аварыі ніхто не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула