БЕЛ Ł РУС

«Мартаўскія каты» зноў у Мінску

26.03.2010 / 14:19

КМ

У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адкрылася дабрачынная выстава жывапісу, графікі і скульптуры «Мартаўскія каты». Сярод удзельнікаў — жонкі паслоў: Швецыі Вераніка Эрыксан і Сербіі Вера Джукіч.

Куратар Ала Нароўская расказала, што ў гэтым годзе будзе дзве выставы: традыцыйныя «Мартаўскія каты» ў абласной бібліятэцы і выстава дзіцячага малюнка «Мартаўскія кацяняты» ў Нацыянальнм мастацкім музеі (адкрыецца 31 сакавіка).

На выставе выстаўлена каля паўсотні прац сарака пяці мастакоў. Сяргей Крыштаповіч, Сяргей Малішэўскі, Аляксандр Ксяндзоў, Наталля Іванова, Леанід Грышук.

Працуе выстава да 8 красавіка.

«Летуценніца» Паліны Лавецкай.

«Кот Сільвер» Антона Крыштаповіча.

«Рай» Аляксандра Дзямідава.

Скульптура Веранікі Эрыксан.

Скульптура Веранікі Эрыксан.

«Рок-каты» Сяргея Стэльмашонка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула