БЕЛ Ł РУС

Дзень Волі адзначылі і ў Піцеры

26.03.2010 / 22:34

nn.by

25 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу Беларускае грамадска-культурнае таварыства адсвяткавала Дзень Волі.

25 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу Беларускае грамадска-культурнае таварыства адсвяткавала Дзень Волі. Урачыстаці прайшлі ў бібліятэцы нацыянальных літаратур.

Вялі імпрэзу вядомыя беларусы, якія жывуць у горадзе на Няве, Валянцін Грыцкевіч і Мікола Нікалаеў. З дакладам пра БНР выступіў Пётра Амбрасовіч, а сп. Нікалаеў пазнаём прысутных са сваёй новай працай пра кніжную культуру Вялікага княства Літоўскага. Таксама абдыўся прыём новых сяброў у таварыства — Таццяны Кісловай і Паўла Свідэрскага.

Гучала музыка ў выкананні Ігара Мацыеўскага і Галіны Таўлай. Скончылася святкаванне сяброўскай вячэрай.

Мікола Нікалаеў.

Тост за братоў Луцкевічаў гаворыць іх унучатая пляменніца Маргарыта Пярова.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула