БЕЛ Ł РУС

Чатыры самалійцы паступілі ў беларускі каледж, але замест вучобы пайшлі нелегальна праз мяжу

15.05.2025 / 17:36

Nashaniva.com

Прадстаўнікі ад міліцыі абмеркавалі пытанне высылкі з Рэспублікі Беларусь чатырох грамадзян Самалі у актавай зале Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа, дзе тыя вучыліся. Сустрэчу правялі для таго, каб папярэдзіць іншых навучэнцаў каледжа з далёкіх замежных краін.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

У сакавіку гэтага года чатыры самалійцы атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі для навучання ў каледжы. Аднак замест навучання гэтыя іншаземцы, як сцвярджае міліцыя, спрабавалі выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі для незаконнай міграцыі ў іншыя краіны.

У сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб іх высылцы і забароне на ўезд у Беларусь на пяць гадоў.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

Начальнік Полацкага РАУС Вячаслаў Пяткун на праведзенай з замежнымі студэнтамі сустрэчы падкрэсліў важнасць пазбягання імі падобных сітуацый, каб працягнуць знаходжанне ў Беларусі. А начальніца аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Іна Маскаленка папярэдзіла пра магчымыя крымінальныя наступствы.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама

Чытайце таксама:

Тысячы нелегальных мігрантаў з Беларусі апынаюцца ў Германіі

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме

Цела замежніка ў спальніку знайшлі каля латвійскай мяжы ў Верхнядзвінскім раёне

Каментары да артыкула