БЕЛ Ł РУС

Інжынер з Брэста шукаў працу ў Літве. Але застаўся ў Беларусі — і атрымаў палітычную крыміналку

4.11.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Ігара Бахаўчука асудзілі па двух артыкулах.

Ігар Бахаўчук. Фота з сацсетак

Берасцейцу Ігару Бахаўчуку 48 гадоў. Скончыў Мінскі энергетычны тэхнікум, пазней — Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Мае жонку і сына.

Ігар працаваў у шэрагу кампаній у Мінску і Брэсце. Ягоная апошняя вядомая пасада — інжынер тэхнічнага агляду ў адной са сталічных кампаній.

З мая 2022‑га ён шукаў працу ў Літве — Вільні, Клайпедзе ці Каўнасе.

Бахаўчука асудзілі ў 2025 годзе па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361‑2 КК) і «абраза прадстаўніка ўлады» (ч. 1 арт. 368 КК).

У выніку яму прысудзілі хатнюю хімію. Сутнасць абвінавачанняў і дакладны прысуд невядомыя. Імя Ігара Бахаўчука з'явілася ў спісе «экстрэмістаў». 

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Мантажніку оптавалакна прысудзілі 5,5 года калоніі за актыўнасць у тэлеграме. Спачатку — за каментары, пасля — за Гаюн

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Каментары да артыкула