Праз забастоўку ў Грэцыі адменены чартэрны авіярэйс з Мінска ў Салонікі
З‑за агульнанацыянальнай забастоўкі ў Грэцыі 5 мая адменены чартэрны авіярэйс з Мінска ў Салонікі. Пра гэта паведамілі ў беларускай турыстычнай кампаніі »Музенідзіс трэвел», якая з’яўляецца вядучым тураператарам па Грэцыі.
5 мая павінна была стартаваць чартэрная праграма з Мінска ў Салонікі.
Як паведамілі ў турыстычнай кампаніі, першы рэйс адкладзены на 6 мая. Турыстам за кошт прыбытку тураператара будзе прадоўжаны адпачынак на адзін дзень, растлумачыў менеджэр кампаніі.
5 мая ў Грэцыі праходзіць агульнанацыянальная забастоўка прафсаюзаў дзяржаўнага і прыватнага сектараў. Яе ўдзельнікі пратэстуюць супраць мер жорсткай эканоміі ўрада.
У забастоўцы бяруць удзел і грэцкія авіядыспетчары, з‑за чаго ў краіне ануляваны або перанесены ўсе мясцовыя і замежныя авіярэйсы.
Сёння на некалькі гадзін спыніў працу грамадскі транспарт, суткі не будуць працаваць чыгункі, стануць на якары марскія судны. У забастоўцы таксама ўдзельнічаюць работнікі мясцовага самакіравання і банкаў, настаўнікі, археолагі, урачы, журналісты. Пра спыненне працы аб’явіла Асацыяцыя служачых парламента Грэцыі.