БЕЛ Ł РУС

Чарговы гадавы мінімум еўра

5.05.2010 / 12:8

ЯВ

Еўрапейская валюта патаннела да 3852 рублёў і апусцілася да 1,295 даляра

Курсы на заўтра прынеслі чарговае расчараванне тым, хто захоўвае грошы ў еўра. Фінансавы крызіс Грэцыі не дае еўрапейскай валюце ўзняцца хоць трошкі ўверх.

Еўра патаннеў ажно на 58 рублёў і цяпер каштуе ўсяго 3852.
Апошнім раз такім танным еўра быў 11 месяцаў таму.

За кошт таго, што вырас і даляр — з 2971 да 2976 рублёў, суадносіы валют апусціліся яшчэ ніжэй, да 1,294. Гэта мінімум за год.

Валютны кошык апусціўся да 1047,59 рубеля. Гэта значыцца, што

з пачатку года дэвальвацыя склала ўсяго 1,09%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула