У дзіцячым садку ў Кітаі невядомы зарэзаў сямёра дзетак
У дзіцячым садку ў павеце Наньчжэн у кітайскай правінцыі Шэньсі невядомы мужчына зарэзаў нажом прынамсі сем дзяцей ды параніў больш за дваццаць. Потым ён скончыў жыццё самагубствам.
На пазамінулым тыдні ў Кітаі адбылася цэлая серыя такіх нападаў на дзяцей.
Так, 30 красавіка ў падрыхтоўчы клас школы горада Вэйфан у правінцыі Шаньдун уварваўся мужчына з малатком і збіў пяцёх дзяцей, пасля чаго абліў сябе бензінам і падпаліў, узяўшы падпахі двух дашкольнікаў. Злачынца памёр, дзеці ад агню не пацярпелі.
Днём раней у правінцыі Цзяньсу мужчына параніў нажом 28 дзяцей і трох выхавальнікаў дзіцячага садка. Пяцёра з іх былі шпіталізаваныя ў цяжкім стане.
А 28 красавіка ў правінцыі Гуандун мужчына параніў нажом 16 школьнікаў і настаўніка.