БЕЛ Ł РУС

У Ізраілі заявілі пра ўдар па іранскім аб'екце, на якім распрацоўвалі ядзерную зброю

3.03.2026 / 23:55

Nashaniva.com

Прадстаўнік Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміў, што ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па сакрэтным ядзерным аб’екце ў Іране, які называецца Мін-Задаі. Паводле яго слоў, на гэтым комплексе група іранскіх навукоўцаў нібыта таемна працавала над распрацоўкай ключавога элемента сістэмы ядзернай зброі.

Скрыншот з відэа

У ізраільскай арміі сцвярджаюць, што пасля 12‑дзённага канфлікту паміж Ізраілем і Іранам у чэрвені 2025 года Тэгеран не спыніў сваю вайсковую ядзерную праграму. Наадварот, работы працягваліся, а частка інфраструктуры была перанесена ў падземны аб’ект, які лічыцца больш абароненым ад авіяўдараў.

Таксама паведамляецца, што ізраільская разведка назірала за дзейнасцю навукоўцаў і змагла вызначыць іх месцазнаходжанне, што дазволіла нанесці дакладны ўдар па комплексе.

Прадстаўнік ЦАХАЛ заявіў, што гэтая атака істотна аслабляе магчымасці Ірана для стварэнні ядзернай зброі і з’яўляецца часткай серыі дзеянняў у межах аперацыі «Ам Калаві», накіраванай на ліквідацыю ядзернай пагрозы з боку Ірана.

Чытайце таксама:

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана

Чатыры шляхі завяршэння вайны ў Іране

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каментары да артыкула