БЕЛ Ł РУС

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

6.03.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Дом на Плошча Перамогі многія ведаюць як месца, дзе два гады жыў меркаваны забойца Джона Кенэдзі.

Як выглядае гэтая кватэра сёння, у сваім інстаграме паказаў мінскі экскурсавод Павел Дзюсекаў — піша realt.by.

Плошча аднапакаёвай кватэры на вуліцы Камуністычнай, 4 — усяго 27 «квадратаў». Раней кватэра была большай, але яе падзялілі на дзве.

Цяперашняя гаспадыня «освальдаўскай» жылплошчы расказала, што раней легендарнай кватэрай валодаў яе бацька. Ён вельмі захапляўся гісторыяй гэтага месца і ахвотна запрашаў усіх жадаючых пранікнуцца яго атмасферай.

Натуральна, з часам кватэра настойліва патрабавала рамонту, але ўладальніца пастаралася беражліва захаваць «музейную» абстаноўку. Тут захаваліся нават арыгінальныя ўваходныя дзверы.

— Гэтая кватэра вельмі патрабавала рамонту, але я старалася захоўваць тое, што было. Напрыклад, падчас рамонту нам прапаноўвалі: «А давайце нацягнем нацяжную столь — вам і танней будзе».

Я сказала: «Не, трэба пакінуць усё так, як было». А калі заняліся рамонтам сцен, я ўбачыла, што там пяць слаёў шпалераў! Калі атрымлівалася разгледзець малюнак, я ўсё сфатаграфавала. І я ведаю, якія шпалеры былі пры Освальдзе. Пасля яго іх пераклейвалі двойчы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула