Маўрынью заўтра ўзначаліць «Рэал»
Гэта будзе другое прышэсце партугальца ў каралеўскі клуб.
Фота: Valter Gouveia/NurPhoto via Getty Images
Сёння Жазэ Маўрынью прыбудзе ў Мадрыд, а заўтра павінен узначаліць клуб, паведаміў журналіст Рамон Альварэс дэ Мон.
На выходных прыйшлі выбары прэзідэнта «Рэала», і іх пераможца Фларэнціна Перэс заявіў, што ў выніку яго перамогі Маўрынью новым галоўным трэнерам «Рэала».
Партугальскі спецыяліст трэніраваў каралеўскую каманду з 2010 да 2013 года. Апошнімі месцамі яго працы былі турэцкі «Фенербахчэ» і партугальская «Бенфіка».
Маўрынью выйграваў двойчы чэмпіянат Партугаліі з «Порту», у тым ліку адзін раз Лігу чэмпіёнаў, тройчы англійскую прэм'ер-лігу з «Чэлсі», двойчы чэмпіянат Італіі з «Інтэрам», у тым ліку адзін раз Лігу чэмпіёнаў з італьянскім клубам.
Летась «Рэал» трэніравалі спачатку Хабі Алонса, а са студзеня 2026 года Алвара Арбелоа.
Клуб заняў 2‑е месца ў чэмпіянаце Іспаніі і дайшоў да 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Чэмпіёнам Іспаніі клуб апошні раз быў у сезоне 2023/2024, тады ж і браў Лігу чэмпіёнаў.