БЕЛ Ł РУС

Кіно на выходных: «Дзяўчына з гітарай»

25.06.2010 / 13:10

КМ

Фільм, зняты ў 1958 годзе, увайшоў у залатую калекцыю савецкага кіно.

Фільм, зняты ў 1958 годзе, увайшоў у залатую калекцыю савецкага кіно.

Прыгожая прадавачка ў музычнай краме Таня Фядосава марыць стаць акторкай. Але дырэктар крамы баіцца страціць супрацоўніцу. І робіць усё, каб яе талент не раскрыўся. Але знаёмства з маладым кампазітарам дапамагае Таццяне спраўдзіць яе мару.

Сцэнар быў напісаны спецыяльна для Людмілы Гурчанкі. Але пасля поспеху маладой акторкі ў стужцы «Карнавальная ноч», «Дзяўчына з гітарай» не была настолькі папулярнай.

Гэта першая стужка, у якой эпізадычную ролю сыграў Юрый Нікулін.

Рэжысёр: Аляксандр Файнцымер.

Сцэнар: Барыс Ласкін, Уладзімір Палякоў.

У ролях: Людміла Гурчанка, Міхаіл Жараў, Фаіна Ранеўская, Міхаіл Пугаўкін, Юрый Нікулін і іншыя.

Прагляд 27 чэрвеня, нядзеля, на тэлеканале БТ. Пачатак у 12.15.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула