БЕЛ Ł РУС

Ватыкан дазволіў раскапаць магілу мафіёзі на сваёй тэрыторыі

6.07.2010 / 10:23

У магіле будуць шукаць сакрэт знікнення 15-гадовай дзяўчыны.

Ватыкан выдаў дазвол італьянскім уладам на раскапванне магілы былога кіраўніка мафіёзнага клана Magliana Энрыка дэ Педыса. Ён быў застрэлены ў 1990 годзе ў Рыме і пахаваны ў храме святога Апалінарыя на тэрыторыі Ватыкана.

Ускрыццё магілы мафіёзі з'яўляецца адным з этапаў пошуку Эмаўнуэлі Арланда, якая ў 1983 годзе ва ўзросце 15 гадоў знікла без вестак.

У 2005 годзе невядомы патэлефанаваў у тэлешоў у Італіі і заявіў, што сакрэт знікнення Арланда знаходзіцца ў магіле мафіёзі дэ Педыса.
У далейшым яго атрымалася ідэнтыфікаваць як сына аднаго з былых членаў клана Magliana.

Па справе знікнення Арланда паліцыя таксама падазрае былога кіроўцу дэ Педыса, яго каханку, а таксама двух членаў кіраванай ім групоўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула