БЕЛ Ł РУС

Лукашэнку запрасілі ў Трускавец

20.08.2010 / 9:29

Прэзідэнты Беларусі, Венгрыі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Украіны могуць сустрэцца на форуме «Трансгранічнае супрацоўніцтва. Погляд у будучыню».

Прэзідэнты Беларусі, Венгрыі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Украіны запрошаны на Х Міжнародны эканамічны форум «Трансгранічнае супрацоўніцтва. Погляд у будучыню», які 7–8 кастрычніка пройдзе ў Трускаўцы (Львоўская вобласць Украіны).

Як паведамляе афіцыйны сайт Драгобыцкай раённай дзяржаўнай адміністрацыі, 7 кастрычніка на адкрыцці форуму выступяць прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і кіраўнікі дзяржаў.

Згодна з праграмай форуму, у гэты ж дзень пройдзе пленарнае пасяджэнне «Трансгранічнае супрацоўніцтва: будучыня супрацоўніцтва ва Усходняй Еўропе і краінах СНД». Мадэратарам на пасяджэнні будзе віцэ-прэм’ер Украіны Сяргей Цігіпка. Падчас працы секцыі чакаюцца выступленні першага намесніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Ірыны Акімавай і віцэ-прэм’ера Барыса Калеснікава.

Запланавана правядзенне секцый, прысвечаных пытанням бізнесу і банкаўскай сістэмы, рэгіянальнага супрацоўніцтва, развіцця турызму і іншым актуальным тэмам.

Нагадаем, 10 ліпеня ў Крыме праходзіў нефармальны саміт СНД, у якім удзельнічалі прэзідэнты Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула