Літоўскі паліцэйскі правядзе за кратамі ў Беларусі мінімум два месяцы
Тэрмін затрымання афіцэра віленскай паліцыі Лайманаса Банкаўскаса працягнулі яшчэ на два месяцы. Такое рашэнне было прынятае 19 жніўня, паведамляе партал DELFI.
Ротны камандзір віленскай коннай паліцыі быў затрыманы ў Беларусі па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў. Сваякі абвяргаюць верагоднасць таго, што Банкаўскас перавозіў наркотыкі. У СМІ выказваліся меркаванні, што літоўскага паліцыянта затрымалі беларускія спецслужбы пасля спробы няўдалай вярбоўкі. На карысць гэтага сведчыць факт, што яго затрымлівалі не толькі мытнікі, але і супрацоўнікі КДБ.