У Ерэване адкрываецца нефармальны саміт АДКБ
Гэта чацвёртая па ліку нефармальная сустрэча ў гісторыі арганізацыі.
Сёння ў Ерэване адкрываецца двухдзённы нефармальны саміт Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).Паводле інфармацыі
Як паведаміў журналістам напярэдадні саміта памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька, улічваючы нефармальны характар мерапрыемства, любы з прэзідэнтаў зможа вынесці дадатковыя пытанні на абмеркаванне.
«Так, напрыклад, плануецца, што прэзідэнт Расіі, які цяпер з’яўляецца старшынёй Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, узгодніць з астатнімі кіраўнікамі дзяржаў даты правядзення ў Маскве чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ», — сказаў Прыходзька.
Ён таксама паведаміў, што «па традыцыі па выніках нефармальнага саміта не прадугледжваецца прыняцця
Сённяшні саміт — чацвёртая па ліку нефармальная сустрэча ў гісторыі АДКБ. Першая адбылася ў снежні 2008 года ў Баравым (Казахстан), другая — у канцы ліпеня — пачатку жніўня ўЧалпон-Аце (Кыргызстан), трэцяя — у маі 2010 года ў Маскве.
У праграме цяперашняга саміта запланаваны як рабочыя мерапрыемствы, так і культурныя — прэзідэнты наведаюць возера Севан. У рамках ерэванскай сустрэчы магчыма правядзенне асобных двухбаковых сустрэч прэзідэнтаў, адзначыў Прыходзька.
У саміце ўдзельнічае Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміў кіраўнік
Як паведамлялася раней, прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Арменіі як мінімум з 18 жніўня — гэта пацвердзілапрэс-служба армянскага прэзідэнта. Аднак ніякай інфармацыі пра яго знаходжанне ў Арменіі не даюць ні беларускія, ні армянскія крыніцы.
Вечарам 19 жніўня ў Ерэван прыбыў прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Ён наведвае Арменію з дзяржаўным візітам, пасля чаго возьме ўдзел у саміце АДКБ.
На мінулым тыдні расійскія СМІ са спасылкай на Крэмль паведамілі, што Мядзведзеў не мае намеру праводзіць двухбаковую сустрэчу з Лукашэнкам.
Варта таксама адзначыць, што 18 жніўня намеснік кіраўніка крамлёўскай адміністрацыі Аляксей Громаў пацвердзіў гатоўнасць Масквы апублікаваць стэнаграму з абяцаннямі прэзідэнта Беларусі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію, якія былі дадзеныя на адным з пасяджэнняў кіраўнікоў дзяржаў АДКБ.