БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Мілінкевіч: Па чужых сцэнарах не гуляю

20.08.2010 / 10:41

Зміцер Панкавец

Лідэру Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адказвае пра магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Лідэру Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч адказвае пра магчымасць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

«Наша Ніва»: Дык сапраўды можаце не ўдзельнічаць у выбарах?

Аляксандр Мілінкевіч: Гэта будзе вырашацца пазней. Пакуль яшчэ і выбары не прызначылі. А размовы пра тое, што Мілінкевіч вагаецца ці не вызначыўся, заўчасныя. Зразумейце, мяне не цікавяць ні пасады, ні крэслы. Больш важна мець адказнасць за лёс краіны. Ісці на выбары з агульнай стратэгіяй іншай Беларусі.

«НН»: Але праблемы насамрэч ёсць?

АМ: Праблем шмат. Напрыклад, выбараў няма, але іх, хутчэй за ўсё, і не будзе. Адсутнічае еднасць унутры нацыянальных сілаў. Зараз па гэтаму пытанню праводжу кансультацыі, як унутры блоку БНБ, так і па-за яго межамі. Вось гэта і ёсць праблемы.

«НН»: А дамовіцца з БХД яшчэ магчыма?

АМ: Калі ўсе будуць адказнымі, то магчыма. Гэта адпавядае інтарэсам краіны. Страчаны час, але яшчэ не згубленыя ўсе магчымасці. Яднанне будзе залежыць ад нас.

«НН»: У «Хросным бацьку» не прапаноўвалі зняцца?

АМ: Не, і, думаю, што не прапануюць.

«НН»: А каб прапанавалі?

АМ: Па чужых сцэнарах я не гуляю. Сцэнар павінен быць беларускім.

«НН»: Колькі чалавек можа сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў?

АМ: Адзін, ці максімум два апазіцыянеры. Для дасягнення такой мэты неабходна 3 тысячы чалавек, не менш. Бо частка не збірае, іншая не ўмее. Працуем у гэтым накірунку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула