БЕЛ Ł РУС

У Германіі бацька выратаваў дачку з мядзведжых лапаў

20.08.2010 / 11:2

Драматычнае здарэнне адбылося ў заапарку Люнебаха на паўднёвым захадзе Германіі. Нідэрландзец уратаваў 3-гадовую дачку з лап мядзведзя.

Як паведамляе паліцыя, дзяўчынка залезла на агароджу мядзведжага вальера і ўпала. 34-гадовы бацька кінуўся туды, але гімалайскі мядзведзь першы падбег да дзіцяці і параніў яму лапай лоб.

Бацька схапіў дачку і здолеў збегчы з ёй за агароджу, хоць мядзведзь параніў яму нагу. Абодва былі дастаўленыя ў шпіталь з нязначнымі траўмамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула