«Невылучэнне Мілінкевіча - моцны сігнал для Еўропы і ўсяго свету»
Еўрапейская народная партыя падтрымала рашэнне Мілінкевіча не вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах.
Прэзідыум Еўрапейскай Народнай Партыі (ЕНП) абвясціў, што падтрымлівае рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не вылучацца на прэзідэнцкіх выбарах, запланаваных на 19 снежня 2010 г., бо ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў не будуць забяспечаныя.
«Прэзідыум ЕНП занепакоены тым, што падчас гэтых выбараў беларускія ўлады зноў могуць пайсці на парушэнні міжнародных і еўрапейскіх дэмакратычных стандартаў. У гэтай сітуацыі ЕНП падтрымлівае рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у выбарах, што будзе моцным сігналам, як для Беларусі і Еўропы, так і для ўсяго сьвету», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЭНП Вільфрыд Мартэнс.
ЕНП заяўляе, што падтрымлівае дэмакратычныя праеўрапейскія сілы ў намаганнях дасягнуць дэмакратычных зменаў у Беларусі.
Прэзыдыюм ЕНП выказвае шкадаваньне з прычыны таго,
што сярод палітычных сілаў, звязаных з ЕНП (Рух «За Свабоду», БНФ, АГП), адсутнічае адзінства, і што яны не вылучаюць адзінага кандыдата на прэзідэнта.