БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах у кватэры ўзарваўся балон з бытавым газам

20.09.2010 / 14:9

У Баранавічах атрымаў апёкі 52-гадовы мужчына, у кватэры якога ўзарваўся балон з бытавым газам.

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС, выбух газапаветранай сумесі без наступнага гарэння адбыўся 18 верасня прыблізна ў 18.35 на кухні адной з кватэр аднапавярховага 20-кватэрнага цаглянага жылога дома. У выніку гаспадар кватэры атрымаў апёкі верхніх дыхальных шляхоў, галавы, кісцей рук, перадплечча, шыі (I—III ступеняў 13% плошчы цела) і змешчаны ў Баранавіцкую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Ад выбуху над гэтай кватэрай адбылося абрушэнне шыфернага даху, парушана цэласць вонкавай сцяны кватэры і разбурана перагародка з уваходным дзвярыма.

Прычына выбуху ўстанаўліваецца. Паводле папярэдніх звестак, ён адбыўся з-за ўцёчкі газу. Пацярпелы жыве ў кватэры адзін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула