БЕЛ Ł РУС

Мішэль Абама — самая ўплывовая жанчына свету

7.10.2010 / 9:5

46-гадовая жонка прэзідэнта ЗША Мішэль Абама заняла першае месца ў штогадовым рэйтынгу самых уплывовых жанчын свету, які складае часопіс Forbes.

У мінулым годзе першая лэдзі Злучаных Штатаў была на 40-м месцы ў аналагічным рэйтынгу Forbes. На другім месцы ў спісе знаходзіцца выканаўчы дырэктар кампаніі Kraft Foods Ірэн Розэнфэлд. На трэцім месцы тэлевядучая Опра Ўінфры.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, якая ўзначальвала спіс годам раней, у новым рэйтынгу займае чацвертае месца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула