БЕЛ Ł РУС

Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень барацьбы за годныя ўмовы працы

7.10.2010 / 9:54

ён уведзены Міжнародным кангрэсам прафсаюзаў у 2003 годзе.

Аднак акцыі, прымеркаваныя да гэтага дня, ў сталіцы не адбудуцца. Улады Мінска не дазволілі актывістам правесці пікет. У Мінскім гарвыканкаме спаслаліся на тое, што пікетоўшчыкі будуць ствараць перашкоды руху транспарту.

Кіраўнік брэсцкай абласной арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў паведаміў, што ў Беларусі хапае праблем з умовамі працы.

Лазарэнкаў адзначыў, што мінімальны заробак не супадае з пражытковым мінімумам. За асабліва шкодныя ўмовы працы яшчэ трэба адбіць сабе ў наймальніка матэрыяльную кампенсацыю. На Захадзе ж пытанне стаіць іначай: каб шкоды для чалавека наогул не было. Гэтай ідэі служыць новае свята, распавёў Лазарэнкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула