БЕЛ Ł РУС

Стартаваў новы сезон НХЛ — Грабоўскі вызначыўся галявым пасам

8.10.2010 / 8:41

nn.by

7 кастрычніка стартаваў чарговы сезон у Нацыянальнай хакейнай лігі (заснавана ў 1917 г.).

Сёлета ў наймацнейшай лізе свету гуляюць чатыры беларускія хакеісты — Андрэй Касціцын (Манрэаль), Міхаіл Грабоўскі (Таронта), Руслан Салей (Дэтройт) і Сяргей Касціцын (Нэшвіл).

Сёння ноччу сустракаліся «Таронта» і «Манрэаль». «Таронта» выйграў — 3:2 (2:1, 0:0, 1:1).

Міхаіл Грабоўскі вызначыўся галявым пасам Кларку Макартуру на 42-й хвіліне сустрэчы — і лік стаў 3:1. «Манрэаль» здолеў закінуць толькі адну шайбу ў адказ.

Міхаіл Грабоўскі правёў на пляцоўцы 17 хвілін 28 секундаў, ні разу не кінуў па варотах. Каэфіцыент карыснасці — 0. Андрэй Касціцын правёў на пляцоўцы 13:37 хвілін, тройчы кінуў па браме гаспадароў, каэфіцыен карыснасці -2 (г.зн. падчас знаходжання Касціцына на лёдзе «Таронта» закінуў у вароты «Манрэаля» дзве шайбы).

***

8 кастрычніка згуляюць «Дэтройт» — «Анахайм», «Нэшвіл» першы матч правядзе 9 кастрычніка і таксама супраць «Анахайма».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула