БЕЛ Ł РУС

Жыхар Вілейкі захапіў таксі

21.12.2010 / 13:4

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Справа па ч. 2 арт. 207 КК (разбой) распачата ў Вілейскім РАУС у дачыненні да 26-гадовага жыхара райцэнтра.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, мужчына падазраецца ў тым, што 19 снежня зрабіў разбойны напад на кіроўцу таксі, які падвозіў яго, ды захапріў машыну. Нападнікнакінуў кіроўцу на шыю вяроўку, аднак таго ўдалося выскачыць з машыны. Злачынец, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’яненн, з’ехаў у невядомым кірунку.

Для вышуку машыны і згоншчыка на тэрыторыі раёна уводзіўся план «Перахоп». Аўтамабіль быў знойдзены, падазроны — затрыманы.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 207 КК — 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула