Акцыі салідарнасці 24 і 25 снежня
Людзі працягваюць збірацца ля турмаў.
Актывісты БХД і «Маладога Фронту» заклікалі працягнуць акцыі салідарнасці з затрыманымі.
Першая з іх мае прайсці ўжо сёння, 24 снежня, а 19.00, ля сценаў
Наступная — 25 снежня, у суботу, таксама, а 19.00, ля ізалятара Менскага раёна на вул. Скарыны, 20, дзе ўтрымліваюцца жанчыны.
Мінулая акцыя салідарнасці прайшла ў аўторак 21 снежня. Да яе заклікаў Аляксандр Мілінкевіч і дзеячы культуры. Тады на яе сабралася 200 чалавек, яна закончылася без затрыманняў. Сабраныя трымалі свечкі і гукалі «Жыве Беларусь».