БЕЛ Ł РУС

Адваката трэці дзень не пускаюць да Някляева

24.12.2010 / 12:39

Адвакат Уладзіміра Някляева Тамара Сідарэнка паведаміла, што сёння яе зноў не пускаюць да яе падабароннага, які знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

«На сёння я магу зрабіць аб’ектыўную выснову, што гэта сітуацыя, якая ствараецца штучна. Нам нічога не кажуць. Мы сядзім у чарзе ў прыёмнай КДБ. Дзяжурны прыходзіць з СІЗА і забірае асобаў, якія сядзяць у чарзе за намі. Мы першыя ў чарзе, але нам не даюць сустрэцца з Някляевым», — паведаміла Сідарэнка.

Адказваючы на пытанне, дзеля чаго гэта робіцца, Сідарэнка сказала: «Яны рэальна не хочуць дапусьціць адваката да кантактаў з Някляевым ужо цягам трох дзён. Тым самым парушаюць і нашы правы як адвакатаў, і правы Някляева як грамадзяніна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула