БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў выступае за вяртанне да санкцый

24.12.2010 / 13:45

Міністр замежных спраў Нідэрландаў Уры Розенталь у размове з прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіў, што яго краіна гатовая бліжэйшым часам зрабіць адпаведныя захады ў дачыненні да Менска.

Падстава для такога рашэння — непразрыстыя і недэмакратычныя прэзідэнцкія выбары, а таксама выкарыстанне ўладамі жорсткага гвалту супраць тых дэманстрантаў, якія выказалі сваю нязгоду ў сувязі з вынікамі галасавання.

Міністр падкрэсліў, што арышты сотняў дэманстрантаў, у тым ліку некалькіх кандыдатаў на прэзідэнта — непрымальныя. Асабліва непакоіць тое, што месцазнаходжанне шмат каго з затрыманых да гэтага часу невядомае.

Уры Разенталь лічыць, што Брусэлю варта разгледзець магчымасць паўторнага ўвядзення абмежаваньняў на паездкі прэзідэнта Лукашэнкі і ягоных паплечнікаў у ЕС на дадатак да фінансавых санкцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула