БЕЛ Ł РУС

На 10 сутак арыштаваны журналіст «Бобруйского курьера» Яўген Васьковіч

18.01.2011 / 2:51

У Магілёве 17 студзеня на 10 сутак арыштаваны 19-гадовы журналіст газеты «Бабруйскі кур’ер», сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Васьковіч. У гэты ж дзень па адрасе яго бабруйскай прапіскі быў праведзены ператрус, паведамляе сайт выдання.

У Магілёве Васьковіч знаходзіўся на сесіі, жыў на здымнай кватэры. 17 студзеня ён меўся здаваць экзамен. «А 6.00 яго мама, хвалюючыся, каб ён не праспаў, абудзіла яго званком на мабільны. А калі ператэлефанавала праз паўгадзіны — тэлефон Жэні ўжо не адказваў. Днём маці журналіста патэлефанавалі на мабільны тэлефон з праваахоўных органаў і праінфармавалі, што яе сын арыштаваны на 10 сутак за хуліганства,

нібыта здзейсненае ім 16 сьнежня 2010 г. у Бабруйску», — адзначаецца ў паведамленні.

У той перыяд, па дадзеных выдання, Васьковіч ажыццяўляў назіранне за выбарамі на некалькіх бабруйскіх участках.

Васьковіч, які з’яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», быў затрыманы 19 снежня ў Менску як удзельнік акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці і асуджаны на 12 сутак.

11 студзеня яго выклікалі на размову ў магілёўскае УКДБ і «прапанавалі падпісаць дакумент з абяцаньнем надалей не прымаць удзел у падобных акцыях».

«Як распавядаў потым сам журналіст, гэты дакумент ён падпісаў толькі пасля таго, як апошні пункт памянялі на сцвярджэнне, што ён і далей будзе прымаць удзел у мірных акцыях, так як гэта яго грамадзянская пазіцыя і канстытуцыйнае права. Магчыма, гэта і стала прычынай другога арышту журналіста і грамадзянскай актывіста. У якасці помсты «, — піша «Бабруйскі кур’ер».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула