18–19 студзеня праваслаўныя святкуюць Вадохрышча Гасподняе
18–19 студзеня праваслаўныя хрысціяне святкуюць Вадохрышча Гасподняе (Святое Богаяўленне).
Свята ладзіцца ў гонар таго, што ў гэты дзень Ісус Хрыстос быў хрышчаны Іаанам Прадцечам у рацэ Іардан. Свята Вадохрышчы таксама завецца Святым Богаяўленнем, бо ў гэты дзень Бог явіў сябе міру ў трох асобах: голасам з неба Бог Айцец засведчыў Ісуса Хрыста — Бога Сына, на якога сышоў Дух Святы ў выглядзе голуба.
У цэрквах у гэты дзень адбываецца вадохрышча вады, якую бяруць з найбліжэйшай ракі, высякаючы на льду вялікі крыж. Свята Вадохрышча сканчала дванаццацідзённыя (па колькасці месяцаў у годзе) калядныя святы.
Пасля вячэрняга богаслужэння ва ўсіх праваслаўных храмах сёння Беларусі будзе здзяйсняцца першае асвячэнне вады,
а Вялікае асвячэнне — пасля першай літургіі, якая пачынаецца апоўначы 19 студзеня.