БЕЛ Ł РУС

Журналіст Барыс Гарэцкі — у судзе Маскоўскага раёна

18.01.2011 / 11:29

Карэспандэнт Радыё Рацыя Барыс Гарэцкі знаходзіцца ў судзе Маскоўскага раёна Мінска (пр-т газеты Праўда, 27). Пра гэта маці Барыса Эле Гарэцкай паведамілі з суда ранкам 18 студзеня. У чым вінавацяць журналіста невядома.

Амаль суткі месцазнаходжанне Барыса Гарэцкага было невядома ні ягоным сваякам, ні калегам у працы. Яго затрымалі напярэдадні, 17 студзеня, каля будынка КДБ, калі журналіст запісваў інтэрв’ю са сваякамі зняволеных паводле крымінальнай справы аб падзеях 19 снежня.

У журналіста напачатку затрымалі для праверкі дакументаў, а затым правялі ператрус на яго кватэры, а таксама на кватэры яго брата -- Кастуся Гарэцкага.

Суд пачнецца а 11:30.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула