БЕЛ Ł РУС

Сумарная ёмістасць інтэрнэта-шлюза Беларусі дасягнула 80 Гбіт/с

18.01.2011 / 11:45

«Белтэлекам» сумесна з расійскім аператарам «Растэлекам» і латышскім «Латтэлекам» у другой дэкадзе студзеня завяршыў работу па пашырэнні інтэрнэт-шлюза Беларусі. Таксама з расійскім партнёрам ТТК была праведзена аптымізацыя каналаў.

Як паведамілі ў прэс-службе «Белтэлекама», завершаныя работы дазволілі павялічыць шырыню знешняга канала краіны на 13 Гбіт/с: у расійскім напрамку на 10 Гбіт/с, у заходнім напрамку на 3 Гбіт/с. У выніку праведзеных планавых пашырэнняў сумарная ёмістасць інтэрнэт-шлюза Беларусі складае 80 Гбіт/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула