БЕЛ Ł РУС

Эстонія будзе падтрымліваць грамадзянскую супольнасць Беларусі

18.01.2011 / 12:2

заявіў 17 студзеня кіраўнік экстонскага МЗС Урмас Паэт.

«Мы шкадуем, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завяршыліся прымяненнем сілы і арыштамі дэманстрантаў, апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, а таксама журналістаў. Такое развіццё падзей не адпавядае дэмакратычным каштоўнасцям. Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць тых, хто не мае дачынення да беспарадкаў», — цытуе міністра прэс-служба эстонскага МЗС.

Паводле слоў Паэта, Эстонія плануе ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі за кошт развіцця супрацоўніцтва і з выкарыстаннем магчымасцяў, у тым ліку ў межах праграмы ЕС «Усходняе партнёрства».

«Эстонія прапануе стыпендыяльныя праграмы для навучання ў эстонскіх універсітэтах для тых студэнтаў, якія вучыліся ў беларускіх ВНУ і былі адлічаныя па палітычных матывах,
 — паведаміў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Эстоніі. — Мы б таксама хацелі працягнуць падтрымку і даванне магчымасцяў навучання для маладых беларусаў у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце».

Акрамя таго, Эстонія можа арганізаваць навучанне па вядзенні інтэрнэт-старонак і парталаў для супрацоўнікаў незалежных інтэрнэт-выданняў, паведаміў Урмас Паэт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула