БЕЛ Ł РУС

Хаўруснікі зрынутага прэзідэнта Туніса — пад хатнім арыштам

24.01.2011 / 17:36

Туніская паліцыя ўчора арыштавала двух блізкіх хаўруснікаў зрынутага прэзідэнта Бэн Алі.

Як паведамілі дзяржаўныя СМІ, затрыманыя — былы дарадца Бэн Алі Абдэль Азіз бэн Дыя і былы міністр унутраных справаў Абдала Калал цяпер знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Таксама затрыманы уладальнік адной з прыватных тэлевізійных станцый, «Ганібал ТБ», па падазрэнні ў падбухторванні да гвалту.

На мінулым тыдні затрымалі 33 блізкіх прэзідэнта, калі Бэн Алі спрабаваў пакінуць краіну.

Між тым, некалькі сотняў чалавек у нядзелю ўвечары патрабавалі адстаўкі Часовага ўрада Туніса, нягледзячы на каменданцкую гадзіну.
Дэманстранты вырашылі правесці ноч перад рэзідэнцыяй прэм’ер-міністра, перад якой цэлы тыдзень мітынгавалі тысячы чалавек.

У Тунісе вайскоўцы па-ранейшаму абараняюць аб’екты стратэгічных і грамадскіх будынкаў.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі цяперашняга ўрада, абвінавачваючы яго ў тым, што многія яго чальцы належалі да ўрада Бэн Алі, які 14 студзеня збег у Саудаўскую Аравію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула