БЕЛ Ł РУС

Білеты на матчы Еўра-2012 будуць прадавацца з 1 сакавіка

24.01.2011 / 18:27

Польскія арганізатары чэмпіянату Еўропы-2012 у Польшчы і ва Украіне сказалі, што продаж квіткоў на матчы турніру ў Інтэрнэце пачнецца 1 сакавіка.

Набыць іх можна будзе праз афіцыйны сайт УЕФА.

Аргкамітэт чэмпіянату падкрэсліў, што падрыхтоўка да форуму ідзе поўным ходам. Пры гэтым, праўда, прэм’ер-міністр Польшча Дональд Туск заўважыў, што не ўсе новыя дарогі будуць пабудаваны да пачатку турніру — завершаны будзе толькі 81% запланаваных пабудоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула