БЕЛ Ł РУС

Арцём Грыбко — 37-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках

28.01.2011 / 15:49

Грыбко Арцём Фёдаравіч з’яўляецца 37-ым абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта праваабаронцам паведамілі сваякі 22-гадовага арыштанта, які на дадзены момант утрымліваецца ў следчым ізалятары ГУУС па вул. Валадарскага.

У якасці пацверджання месцазнаходжання Арцёма Грыбко яго сваякі прыводзяць лісты ад маладзёна, якія атрымала яго маці.

Арцём Грыбко быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. 12 студзеня быў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках і змешчаны пад варту на «Валадарку».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула