БЕЛ Ł РУС

Адвакат Сідарэнка: «Някляеў выглядае някепска»

28.01.2011 / 16:5

ЗП

Гэта толькі другое за час зняволення спатканне кандыдата з адвакатамі.

28 студзеня адвакатка Тамара Сідарэнка сустрэлася ў ізалятары КДБ з сваім падабаронным лідарам кампаніі «Гавары праўду» Уладзімірам Някляевым.

Апошні раз спатканне з адвакатам у Някляева было 29 снежня. «Толкам паразмаўляць было немагчыма, бо гэта следчае дзеянне.

Знешне выглядае някепска. Мне здаецца, што ён не зломлены. Такі, як і быў раней»
, — расказвае спн. Тамара.

Сідарэнка кажа, што на выходных сустрэчы з вязнямі пакуль яшчэ нерэальныя, хоць пра такую магчымасць гаварыў генеральны пракурор Рыгор Васілевіч. «Мы згодныя сустракацца і ў выходныя, і пасля шостай вечара. Абы гэтыя сустрэчы былі», — кажа Сідарэнка.

Ніякіх намёкаў ці абяцанняў, што Някляеву можа быць зменена мера стрымання не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула